Беларускія біятланісткі засталіся без узнагарод спрынтарскай гонкі на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў «Раўбічах», паведаміла БелТА.
Удзел у жаночым спрынце прынялі 37 спартсменак, у тым ліку восем беларусак. Найлепшай з нашых дзяўчат стала Алена Кулак, якая адпрацавала без промахаў і размясцілася на дзявятым радку. Кулак аказалася ўсяго адной з дзвюх біятланістак з ідэальнай стральбой. Сенсацыйную перамогу атрымала Маргарыта Болдырава з Расіі, для якой гэты поспех стаў першым на такім узроўні.
Другое месца падзялілі расіянкі Настасся Томшына і Настасся Халілі. Наша Ганна Сола зайшла на тры штрафныя кругі і стала 11-й, Дзінара Смольская з двюма памылкамі — 13-я. Што датычыцца рэзультатаў іншых беларусак, то Ірына Шаклеіна — 20-я, Вікторыя Шашкова — 31-я, Ксенія Варабей — 33-я, Аліна Зайцава — 36-я, Ганна Песцерава замкнула падагульняючы пратакол.
24 студзеня ў «Раўбічах» пройдуць дзве гонкі праследавання, праграму чацвёртага этапу Кубка Садружнасці ў нядзелю завершыць змешаная эстафета.