На поўдні Брэсцкай вобласці ў палях зацвіў рапс, паведамляе БелТА.
У паўднёва-заходнім рэгіёне пасяўная плошча азімага рапсу — 73,5 тыс. га. Аграрыі выканалі два падкормы азотнымі ўгнаеннямі, у поўным аб’ёме апрацавалі расліны ад шкоднікаў, ростарэгулятарамі — больш чым на 2/3 плошчаў.
Спецыялісты ўвесь час праводзяць маніторынгі, абследуюць пасевы. «На дадзены момант плошчы гібелі нязначныя. Для нас галоўнае — каб не было вялікіх, зацяжных замаразкаў, а іх не было. Зіма прайшла стандартна, вясной складваецца спрыяльнае надвор’е для развіцця рапсу», — сказаў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Віталь Рудзь.

У Брэсцкай вобласці пачалі сяўбу яравога рапсу. Яго плошчы нязначныя — каля 1,5 тыс. га. Першымі ў поле выйшлі аграрыі Пружанскага раёна. «У асноўным яравы рапс сеюць на тарфянішчах, на паніжаных месцах, якія найбольш схільныя да замаразкаў», — растлумачыў Віталь Рудзь.
Гаспадаркі паўднёва-заходняга рэгіёна цяпер займаюцца таксама сяўбой кукурузы, цукровых буракоў, нарошчваюць тэмпы сяўбы агароднінных культур.