У Беларусі 13 кастрычніка ў начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў, у асобных раёнах — туман. Аб гэтым расказалі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў цяпла. Днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль.