Top.Mail.Ru
246

Работніца магілёўскай крамы скрала з сейфа Br86 тыс. і прайграла ў казіно

Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі выявілі сістэматычныя крадзяжы ў адной з прадуктовых крамаў Магілёва. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.


Праваахоўнікі ўстанавілі, што 37-гадовая загадчыца на працягу трох месяцаў крала з сейфа дзённую выручку. Сума шкоды перавысіла Br86 тыс. Усе грошы жанчына прайграла ў анлайн-казіно.

Следчыя ў дачыненні да работніцы распачалі крымінальную справу за крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю