Top.Mail.Ru
136

Работнікі ЖКГ у Беларусі працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў

Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме на расчыстцы снежных завалаў, паведамляе БелТА.


На вуліцах задзейнічаны 2172 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі: 385 пескараскідвальнікаў і солераскідвальнікаў, 1350 снегаўборачных машын, 254 машыны для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі, 183 самазвалаў і трактароў на вываз снегу.

Разам з тэхнікай працуюць больш як 10,3 тыс. работнікаў ЖКГ. Да работы па расчыстцы снегу дадаткова прыцягнута 1085 адзінак спецтэхнікі і больш як 10 тыс. работнікаў іншых арганізацый.

Уладальнікаў аўто просяць не загрувашчваць праходы і ўезды ў двары, не пакідаць аўтамабілі на праезнай частцы на працяглы час, выконваць абавязкі па расчыстцы снегу вакол машыны на адлегласці не менш як 1 метр. 

«Работнікі ЖКГ працуюць у кругласутачным рэжыме і прыкладаюць усе намаганні, каб расчысціць снежныя завалы і гарантаваць бяспеку і камфорт руху пешаходаў і вадзіцеляў. Сітуацыя знаходзіцца на пастаянным кантролі», — адзначылі ў міністэрстве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю