Работнікі МНС выратавалі рыбака, які праваліўся пад лёд, падчас прафілактычнага рэйду ў Мінскім раёне, паведамляе БелТА.
Інцыдэнт адбыўся сёння на рацэ Усяжа паблізу вёскі Раўбічы. Ратавальнікі, праводзячы прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні гібелі людзей на водных аб’ектах, убачылі, што мужчына без выратавальнай камізэлькі знаходзіцца ў вадзе, прыкладна за 10 м ад берага.
Работнікі МНС зрэагавалі аператыўна і выцягнулі рыбака з дапамогай вяроўкі. Медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.