Top.Mail.Ru
258

Работнікі АСВОД выратавалі берасцейку, якая скочыла з моста

У Брэсце работнікі АСВОД выратавалі жанчыну, якая скокнула з моста. Пра гэта паведаміла БелТА.


Днём 8 лістапада работнікі Брэсцкай выратавальнай станцыі № 2 выратавалі жыхарку Брэста 1974 года нараджэння. Вахтавым быў заўважаны скачок з Гузнянскага моста. Ратавальнікі па трывозе выйшлі на катэры да месца падзення.

У 5 м ад берага была заўважаная жанчына. Яе паднялі на катэр, даставілі на станцыю і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю