Top.Mail.Ru
228

Работнікі АСВОД будуць дзяжурыць у больш чым 130 месцах для купання на Вадохрышча

Работнікі АСВОД будуць дзяжурыць у больш чым 130 месцах для купання на Вадохрышча. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказала вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Рэспубліканскага савета АСВОД Кацярына Міхалёва, перадае БелТА.



«Звыш 500 работнікаў АСВОД будуць дзяжурыць у больш чым 130 месцах, у якіх на Вадохрышча можна будзе акунуцца. Трэба разумець, што гэта не агульная лічба месцаў па краіне. Будуць і іншыя месцы, дзе будуць дзяжурыць прадстаўнікі МНС і МУС», — сказала Кацярына Міхалёва.

Яна таксама адзначыла, што на Вадохрышча ў 2024 і 2025 гадах не было лёду і палонкі не выразаліся. «2026 год парадаваў нас моцнымі маразамі, таму актыўна рыхтуюцца палонкі для акунання. Тут ёсць пэўныя патрабаванні. У першую чаргу павінны быць устаноўлены лесвіцы, падрыхтаваныя месцы, дзе людзям можна пераапрануцца і сагрэцца», — адзначыла вядучы спецыяліст.


Кацярына Міхалёва падкрэсліла, што акунацца можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах. «У неабсталяваных месцах можа быць моцная плынь. Таксама варта ўлічваць, што гаворка ідзе пра вельмі халодную ваду. Чалавеку можа спатрэбіцца дапамога медыцынскіх работнікаў, якія будуць знаходзіцца на абсталяваных месцах», — адзначыла яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю