«Рыторыка, якая накіравана на перагляд існуючага светапарадку і прасоўвае логіку сілы і ўльтыматумаў, нясе ў сабе прамую пагрозу глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, сее насенне новых канфліктаў»
«Паважаныя калегі!
Рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба выказвае глыбокую заклапочанасць трывожнымі тэндэнцыямі, якія вядуць да падрыву краевугольных прынцыпаў міжнароднага права і Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
З глыбокай трывогай мы назіраем за падзеямі вакол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла і дзеяннямі, якія ўяўляюць сабой найгрубейшае парушэнне суверэнітэту і прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы незалежных дзяржаў.
Не менш трывожнымі з’яўляюцца палітычныя прэтэнзіі да Кубы і шэрагу суверэнных краін Лацінскай Амерыкі. Падобная рыторыка, якая накіравана на перагляд існуючага светапарадку і прасоўвае логіку сілы і ўльтыматумаў, нясе ў сабе прамую пагрозу глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці, сее насенне новых канфліктаў.
Мы, беларусы, якія перажылі на сваёй зямлі жахі дзвюх сусветных войнаў, з’яўляючыся актыўнымі прыхільнікамі фарміравання шматпалярнага свету, заснаванага на справядлівасці і раўнапраўі, зноў пацвярджаем сваю нязменную прыхільнасць да прынцыпаў суверэннай роўнасці ўсіх дзяржаў; неўмяшання ва ўнутраныя справы; мірнага ўрэгулявання спрэчак праз дыялог і перагаворы.
Мы заклікаем парламенты ўсіх краін рашуча выступіць у абарону гэтых фундаментальных нормаў міжнароднага права. Дыялог, узаемная павага і строгае выкананне прынцыпаў Статута ААН павінны быць адзіна магчымай асновай для міждзяржаўных зносін. Спробы любой краіны прысвоіць сабе ролю «сусветнага суддзі» або «сусветнага паліцэйскага» асуджаныя на правал і вядуць толькі да хаосу і пакут людзей.
У гэты адказны гістарычны момант мы перакананыя, што ад нашай агульнай і цвёрдай пазіцыі ў адказ на абуральныя факты самавольства і беззаконня залежыць будучыня ўсяго чалавецтва. Толькі сумеснымі намаганнямі праз умацаванне ролі ААН і іншых міжнародных інстытутаў мы зможам захаваць мір, забяспечыць суверэнітэт дзяржаў і не дапусціць спаўзання свету да новай эпохі канфрантацыі і нестабільнасці.
З павагай і брацкай салідарнасцю, рабочая група Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба».