Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын праводзіць рабочую сустрэчу па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
На парадку дня — меры па ўдасканаленні арганізацыі школьнага харчавання.
Гэтае пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта і ўрада. Галоўная задача — школьнае харчаванне павінна быць здаровым і смачным, а работа школьных сталовых — эфектыўнай, падкрэслілі ў прэс-службе.