Top.Mail.Ru

Пяціборцы Гнедчык і Чуяшкоў сталі трэцімі ў эстафеце на першынстве Еўропы-U19

Беларусы заваявалі першы медаль на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор'і сярод спартсменаў да 15 і да 19 гадоў, які праходзіць у Партугаліі, паведамілі БелТА ў прэс-службе БФСП.

Першы камплект узнагарод кантынентальнага форуму быў разыграны ў мужчынскай эстафеце ў катэгорыі U19. Бронзавы медаль заваявалі нашы Акім Гнедчык і Аляксандр Чуяшкоў, якія ў мінулым месяцы сталі чэмпіёнамі свету ў гэтым відзе праграмы. На першынстве Еўропы першае месца занялі расіяне, другімі фінішавалі балгары.

Усяго нашу краіну на спаборніцтвах у Партугаліі прадстаўляюць 26 юных спартсменаў. Індывідуальныя фіналы пройдуць 11 і 12 верасня, таксама на суботу запланаваны дзве эстафеты ў катэгорыі-U15. У заключны дзень турніру 13 верасня ў абедзвюх узроставых групах вызначацца прызёры ў міксце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю