Top.Mail.Ru

Пяць беларусаў увайшлі ў склады каманд НХЛ на старце сезона

Каманды Нацыянальнай хакейнай лігі аб’явілі склады на пачатак рэгулярнага чэмпіянату сезона-2026/27, паведамляе БелТА.



У заяўкі сваіх клубаў на першыя матчы новага сезона НХЛ увайшлі пяць беларускіх хакеістаў — Аляксей Протас і Ілья Протас (абодва — «Вашынгтон»), Ягор Шаранговіч («Калгары»), Арцём Леўшуноў («Чыкага») і Ілья Салаўёў («Пітсбург»). Рэгулярны чэмпіянат галоўнай лігі планеты стартуе бліжэйшай ноччу па мінскім часе.

У фарм-клубы каманд НХЛ у Амерыканскай хакейнай лізе былі адпраўлены нашы Віталь Пінчук, Ягор Борыкаў, Вадзім Мароз, Аляксей Коласаў, Даніла Клімовіч, Уладзіслаў Калячонак, Мікіта Талапіла, Ягор Сідараў, Андрэй Лашко і Павел Майсевіч. Сезон АХЛ — 2026/27 пачнецца 3 кастрычніка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю