Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 мая падпісаў указ № 219, якім унесены змяненні ў склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
З улікам кадравых рашэнняў, прынятых кіраўніком дзяржавы 22 мая гэтага года, старшынёй гэтай камісіі прызначана Наталля Пяткевіч — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, якая курыруе пытанні сацыяльнай сферы.