Top.Mail.Ru
377

Пярцоў пра «Дажынкі»: гэта свята ўраджаю з даўняй гісторыяй і глыбокім сэнсам

У свята «Дажынкі» глыбокая гісторыя, сэнс, а таксама гэта магчымасць сказаць дзякуй людзям цяжкай сельскай працы.

Такой думкай з журналістамі на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі, які праходзіць у Чашніках, падзяліўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.

Уладзімір Пярцоў адзначыў, што традыцыя праводзіць восеньскае свята збору ўраджаю патрэбна народу і краіне. «Па-першае, мы працягваем і шануем традыцыі нашых продкаў. Гэта свята ўраджаю, яно мае глыбокую гісторыю і глыбокі сэнс. Мы разумеем, што ідзём у зіму, наступны год фактычна з ураджаем, хлебам, будзем сытыя, а значыць, будзем вясёлыя, будзем жыць працы. Па-другое, гэта магчымасць сказаць дзякуй людзям цяжкай сельскай працы», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён падкрэсліў, што для працаўнікоў хлебнай нівы ў Чашніках наладзілі дастойнае свята. «Я праехаў па Чашніках. І вуліцы, і фасады будынкаў, і пешаходныя дарожкі змяніліся. Новыя аб’екты — гэта таксама вельмі добра. Ну і потым, мы без святаў жыць не можам. І калі ў свята ёсць такі глыбокі сэнс, калі ёсць гісторыя, нагода сабрацца — гэта добра, гэта робіць наша жыццё мірным і паказвае ўсім нашым суседзям, што што мы арыентаваны на мір і стварэнне, а такія святы — на тое, каб быць з ураджаем і дзяліцца нашым ураджаем з суседзямі», — адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Гаворачы аб выніках аграрнага сезона і агульным намалоце рэгіёну па збожжавых і зернебабовых, якія перавысілі мільён тон, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што такі вынік аграрыі выканалі дзякуючы агульным намаганням. «Залог поспеху — у працы і высокай арганізацыі гэтай работы, паколькі цяпер сельская гаспадарка на 80 працэнтаў не залежыць выключна ад надвор’я, хоць спачатку ўсе скардзіліся і стагналі на дажджлівае лета. Гэта таксама — тэхналогіі і выкананне гэтых тэхналогій. Натуральна, шмат сучаснай тэхнікі, якой у нас хапае, у тым ліку айчыннай вытворчасці ў першую чаргу. Ну і праца — нялёгкая, ад світання да заходу, праца вяскоўцаў», — падагульніў формулу поспеху гэтага года ў АПК Віцебшчыны Уладзімір Пярцоў.

На ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання тых, хто вызначыўся на ўборачнай, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта ўручыў заслужаныя ўзнагароды аграрыям, якія ўнеслі дастойны ўклад у каравай вобласці. «Дазвольце вас павіншаваць і сказаць, што ўсе словы на ваш адрас — заслужаныя і справядлівыя», — сказаў Уладзімір Перцоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю