Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін унёс на ратыфікацыю ў Дзярждуму пагадненне з Рэспублікай Беларусь Аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага праследавання замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі. Дакумент размешчаны ў думскай базе звестак, паведамляе БелТА.
«Ратыфікаваць пагадненне паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага праследавання замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі, падпісанае ў горадзе Маскве 13 сакавіка 2025 года», — гаворыцца ў праекце федэральнага закона.
Пагадненне было падпісана прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.