Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што глядзеў напярэдадні выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе ў прамым эфіры. Аб гэтым ён расказаў на штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі і прамой лініі ў сумешчаным фармаце «Вынікі года з Уладзімірам Пуціным», перадае БелТА.
«Я ўчора глядзеў у прамым эфіры выступленне Прэзідэнта Беларусі на Усебеларускім сходзе. І павінен яго павіншаваць. Гэта было вельмі эмацыянальнае, яркае і змястоўнае выступленне», — сказаў Уладзімір Пуцін.
«І хачу выказаць яму словы ўдзячнасці за ацэнку стану расійска-беларускіх адносін», — дадаў Прэзідэнт РФ.