Top.Mail.Ru
223

Пуцін прызначыў спецпрадстаўніка па дагавору аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і РФ

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прызначыў намесніка міністра замежных спраў Расіі Аляксандра Грушко спецпрадстаўніком, чые абавязкі прадугледжаны дагаворам аб гарантыях бяспекі паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Адпаведнае распараджэнне апублікавана на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, паведамляе БелТА.



«Ускласці на намесніка міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Грушко Аляксандра Віктаравіча абавязкі спецыяльнага прадстаўніка Расійскай Федэрацыі, прадугледжаныя пунктам 3 артыкула 8 Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы, падпісаным у горадзе Мінску 6 снежня 2024 года», — гаворыцца ў распараджэнні.

Ва ўказаным пункце арт. 8 дагавора адзначаецца, што бакі павінны прызначыць «спецыяльных прадстаўнікоў, якія будуць сустракацца не радзей за два разы на год для агляду дзеяння дагавора і распрацоўкі ў выпадку неабходнасці прапаноў па мерах павышэння яго эфектыўнасці для разгляду кіраўнікамі дзяржаў».

Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў намесніка міністра замежных спраў Ігара Сякрэту спецпрадстаўніком Мінска па пытаннях рэалізацыі дагавора з Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю