Пракурор Салігорскага раёна па выніках работы міжведамаснай рабочай групы распачаў крымінальную справу аб службовай халатнасці ў дачыненні да службовых асоб ільнозавода. Пра гэта паведамілі БелТА ў службе інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.
Устаноўлена, што службовыя асобы адкрытага акцыянернага таварыства неналежным чынам выконвалі свае службовыя абавязкі, нядобрасумленна і нядбайна ставіліся да службы. Яны не забяспечылі кантроль і не прынялі належных мер па арганізацыі своечасовай уборкі і належнага захоўвання лёну-даўгунцу ўраджаю 2025 года. У выніку адбылося псаванне прадукцыі. Прычыненая прадпрыемству шкода склала не менш за 5 млн бел. руб., што з’яўляецца асабліва буйным памерам.
Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 428 КК. Крымінальная справа накіраваная ў Слуцкі раённы аддзел СК.