Top.Mail.Ru
110

Прызёры спартакіяды дзяржорганаў атрымалі ўзнагароды

Прызёры спартакіяды органаў дзяржаўнага кіравання 2025 года атрымалі заслужаныя ўзнагароды, паведамляе БелТА.


Перад пачаткам сённяшняй выніковай калегіі Мінспорту прызы ўручыла намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч.

У групе з колькасцю работнікаў звыш 100 чалавек першае месца заняла каманда Нацыянальнага банка, серабро — у Міністэрства эканомікі, бронза — у актыве Міністэрства па падатках і зборах.

У групе з колькасцю работнікаў да 100 чалавек перамагло Міністэрства спорту, на другой пазіцыі — Міністэрства энергетыкі, трэцяе месца — у Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Таксама міністр спорту Сяргей Кавальчук узнагародзіў прызёраў спартакіяды сярод вучылішчаў алімпійскага рэзерву 2025 года. Першае месца заняло ўпраўленне спорту Мінскага аблвыканкама, другое — упраўленне спорту Магілёўскага аблвыканкама, трэцяе — упраўленне спорту Гомельскага аблвыканкама.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю