У Еўразійскім эканамічным саюзе з 31 ліпеня пашыраць прымяненне навігацыйных пломбаў пры перавозках тавараў, паведамляе БелТА.
«З 31 ліпеня 2026 года пачынаецца другі этап практычнай рэалізацыі пагаднення аб прымяненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе навігацыйных пломбаў для сачэння за перавозкамі. У рамках гэтага этапу пашыраецца прымяненне навігацыйных пломбаў у адносінах да перавозак тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту на ўсе катэгорыі тавараў, якія перавозяцца аўтамабільным відам транспарту, асобныя катэгорыі падаткаёмістых тавараў (адзенне, абутак, бытавая тэхніка), якія перавозяцца чыгуначным відам транспарту», — растлумачылі ў ЕЭК.
За гэтымі таварамі будуць сачыць дадаткова да тавараў, вызначаных першым этапам, акрамя шэрага выключэнняў, устаноўленых рашэннем Савета ЕЭК ад 9 ліпеня 2026 года № 71.
У ЕЭК нагадалі, што ў рамках першага этапу, які пачаты з 11 лютага 2026 года, пламбіраванню падлягаюць: санкцыйныя і асобныя віды падакцызных тавараў (алкаголь/тытунь), якія перавозяцца аўтамабільным і (або) чыгуначным відамі транспарту ў адпаведнасці з мытнымі працэдурамі транзіту, экспарту, а таксама тыя, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі — членамі ЕАЭС у рамках узаемнага гандлю; асобныя катэгорыі тавараў (адзенне, абутак, тэхніка), якія перавозяцца аўтамабільным транспартам у адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту; прадукцыя, якая змяшчае нікацін, і нікацінавая сыравіна, што змяшчаюцца пад мытную працэдуру экспарту.