Top.Mail.Ru
276

Пры пажары ў Слонімскім раёне суседзі выратавалі мужчыну

Пры пажары ў Слонімскім раёне суседзі выратавалі мужчыну. Пра гэта паведамілі ў Гродзенскім абласным УМНС. 



Як распавялі ў ведамстве, інцыдэнт адбыўся ўвечары 11 мая ў вёсцы Глоўсевічы. Жыхарка вёскі паведаміла ратавальнікам пра тое, што па вул. Цэнтральнай у адным з чатырохкватэрных жылых дамоў адбыўся пажар. Вогнеборцы неадкладна накіраваліся па паказаным адрасе. Аказалася, што ачаг узгарання знаходзіўся ў адной з кватэр, размешчаных на першым паверсе. 

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС, адзін з суседзяў пачуў спрацоўку аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, праз адчыненыя ўваходныя дзверы мужчына зайшоў у кватэру і выявіў, што на ложку спіць гаспадар. Сусед і яшчэ адзін вясковец вывелі пагарэльца на вуліцу і пры дапамозе падручных сродкаў ліквідавалі загаранне. У здавальняючым стане медработнікі шпіталізавалі выратаванага. 

Ратавальнікі пераканаліся ў немагчымасці паўторнага ўзгарання. Агонь пашкодзіў матрац і пасцельныя прыналежнасці. 

Верагодней за ўсё, да вогненнага здарэння прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю