Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута падчас перагавораў міністра прамысловасці Андрэя Кузняцова з дэлегацыяй Алжыра.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы паставак грузавой і пасажырскай аўтатэхнікі, а таксама трактароў, што адкрывае новыя гарызонты для сумеснага развіцця.
- Міністр адзначыў, што Беларусь валодае багатым вопытам у вытворчасці высакаякаснай тэхнікі, якая ўжо зарэкамендавала сябе на міжнародным рынку, а таксама выказаў гатоўнасць прапанаваць алжырскім партнёрам не толькі прадукцыю, але і тэхналогіі, якія дазволяць арганізаваць зборачную вытворчасць беларускай тэхнікі на тэрыторыі Алжыра.
Дэлегацыя Алжыра выказала зацікаўленасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін і адзначыла, што беларуская тэхніка адказвае высокім патрабаванням і чаканням алжырскіх спажыўцоў.
- Перамовы завяршыліся падпісаннем кантракта на пастаўку пробнай партыі тэхнікі МАЗ у колькасці чатырох адзінак. З беларускага боку дакумент падпісаў генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» Валерый Іванковіч. Кантракт стане асновай для далейшых крокаў у рэалізацыі сумесных праектаў.