Дарагія юнакі і дзяўчаты!
Сардэчна віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва.
Маладосць — гэта асаблівы час. Час першых сур’ёзных рашэнняў і выбару жыццёвага шляху, калі мары аб будучых перамогах і поспехах увасабляюцца ў жаданні несці карысць Айчыне, ствараць у імя міру і згоды на роднай зямлі.
Дзе б вы ні знайшлі прымяненне сваім талентам — ведайце, што толькі добрасумленная праца кожнага з вас забяспечыць развіццё і росквіт Беларусі.
Глядзіце ў свет смела і ўпэўнена. Аддавайце перавагу энергіі творчасці і новых ідэй перад пратаптанымі дарогамі. Вам вызначаць стратэгію нашага агульнага заўтра.
У гэты святочны дзень жадаю вам яркіх перамог і здзяйсненняў. Няхай збываюцца самыя запаветныя мары.
Са святам вас, дарагія сябры!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.