Калектыву і ветэранам адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій»
Калектыву і ветэранам адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій»
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём шахцёра.
Калійная вытворчасць — наш брэнд, адзін з найважнейшых кірункаў у эканоміцы рэспублікі. Беларускія ўгнаенні займаюць ключавыя пазіцыі ў экспарце і дапамагаюць аграрыям іншых краін атрымліваць стабільна высокія ўраджаі, забяспечваючы іх харчовую бяспеку.
Мы шчыра ганарымся шахцёрамі — людзьмі мужнымі і прафесійнымі, якія з пакалення ў пакаленне бясстрашна спускаюцца ў зямныя нетры і выдаюць на-гара айчыннае «чырвонае золата».
Перакананы, выбраная ААТ «Беларуськалій» стратэгія развіцця будзе садзейнічаць выкананню задач, якія стаяць перад галіной, і далейшаму ўмацаванню эканомікі.
Ад душы жадаю ўсім шахцёрам Беларусі добрага здароўя, росквіту і рэалізацыі самых смелых задум.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.