Top.Mail.Ru
200

Прэзідэнт НАК Беларусі павіншаваў Сабаленку з перамогай на US Open

Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў Арыну Сабаленку з перамогай на адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе 2025 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.



У фінале апошняга ў сезоне турніру Вялікага шлема лідар сусветнага рэйтынгу Сабаленка падолела амерыканку Аманду Анісімаву з лікам 6:3, 7:6. 

«Дзякуючы яркаму таленту, працавітасці, неверагоднай унутранай сіле і характару сапраўднага байца ты прадэманстравала цудоўную і стабільную гульню, стаўшы першай тэнісісткай з 2014 года, якая здолела абараніць тытул чэмпіёнкі US Open. Табе, першай ракетцы планеты, у чарговы раз не было роўных на корце, і мільёны беларусаў, якія з заміраннем сэрца сачылі за тваёй гульнёй, ганарацца і захапляюцца гэтым трыумфам», — гаворыцца ў віншаванні.

У актыве 27-гадовай Сабаленкі цяпер чатыры перамогі на турнірах Вялікага шлема: па дзве на Australian Open (2023, 2024) і US Open (2024, 2025).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю