Top.Mail.Ru
394

Прэзідэнт Кыргызстана прыбыў з рабочым візітам у Беларусь

Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў прыбыў з рабочым візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БелТА.


У беларускай сталіцы Садыр Жапараў прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і ў пленарнай сесіі IV Еўразійскага эканамічнага форуму. Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках старшынства Беларусі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2025 годзе.
На мерапрыемствах запланавана прысутнасць прадстаўнічых дэлегацый з некалькіх дзясяткаў краін. Старшынстваваць на саміце ЕАЭС будзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

  • Еўразійскі эканамічны форум пачне сваю работу 26 чэрвеня на пляцоўцы Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра. Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пленарнай сесіі на тэму «Стратэгія Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі: вынікі і перспектывы». Усяго ў праграме форуму запланавана правядзенне шасці буйных тэматычных блокаў, якія ўключаюць 35 мерапрыемстваў, удзельнікамі якіх стануць больш як 2,7 тыс. чалавек з 33 краін.

Саміт лідараў ЕАЭС пройдзе 27 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. На парадку дня пасяджэння — актуальныя пытанні еўразійскай інтэграцыі, якія датычацца міжнароднай дзейнасці, стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, лібералізацыі паслуг у ЕАЭС, эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне спорту, а таксама развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з асноўнымі партнёрамі ЕАЭС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю