Top.Mail.Ru
185

Прэзідэнт Казахстана падпісаў закон аб забароне прапаганды ЛГБТ

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон, які прадугледжвае забарону прапаганды ЛГБТ, перадае БелТА.



Касым-Жамарт Такаеў падпісаў закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Казахстан па пытаннях архіўнай справы і абмежавання распаўсюджвання супрацьпраўнага кантэнту».

18 снежня законапраект у другім, канчатковым чытанні быў зацверджаны Сенатам. Дакумент забараняе трансліраваць прапаганду педафіліі і нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі ў публічнай прасторы, у тым ліку ў СМІ, сетках тэлекамунікацый і інтэрнэт-рэсурсах. 

Паўтара года таму грамадзянамі Казахстана была створана петыцыя з патрабаваннем забараніць прапаганду ЛГБТ у краіне на заканадаўчым узроўні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю