Top.Mail.Ru
326

Прэзідэнт Беларусі заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка

Абмяркоўваўся ход палявых работ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 верасня заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.

Дарэчы, у рэгіёне сёлета разлічваюць атрымаць каравай збожжавых (разам з рапсам) больш за 2 мільёны 100 тысяч тон — гэта значна перасягне ўзровень мінулых гадоў, як і было абяцана вобласцю.

Большая частка размовы была прысвечана ўраджаю 2026 года — сяўба азімых збожжавых, забяспечанасць угнаеннямі.

Аляксандр Лукашэнка ў размове з Пятром Пархомчыкам закрануў і тэмы прамысловасці. Раней, прызначаючы яго кіраўніком вобласці, Прэзідэнт даручаў не сыходзіць ад пытанняў галіны, бачыць, што адбываецца ў прамысловасці і падключацца да пытанняў, якія складана вырашаюцца. У тым ліку працаваць з дырэктарамі, дапамагаць маладому міністру.

У ходзе даклада абмяркоўвалася, у прыватнасці, і работа флагманаў беларускай прамысловасці — МТЗ, «Гомсельмаш», Беларускага металургічнага завода, буйных прадпрыемстваў Брэстчыны.

Асобна спыніліся на працы праблемных прадпрыемстваў.

Яшчэ адзін блок пытанняў даклада — узаемадзеянне з кітайскімі партнёрамі, з якімі ў рэгіёна ёсць цэлы шэраг перспектыўных праектаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю