Рэжысёр Святлана Навуменка звяртаецца да аднаго з самых загадкавых і філасофскіх твораў аўтара. Спектакль уяўляе сабой глыбокае разважанне пра чалавечы лёс, адказнасць і выбар. Сцэна ператворыцца ў метафарычную прастору, дзе праз музыку, пластыку і візуальныя вобразы даследуецца ўнутраны свет чалавека, які апынуўся на грані паміж быццём і вечнасцю.
Сапраўднай асновай і натхненнем спектакля сталі словы самога Караткевіча: «Ладдзя роспачы» — па-мойму, найбольш удалая спроба даць абагульнены характар беларусу, якому і чорт не брат, якога і смерць не палохае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх».
«Прэм’ерныя паказы спектакля „Ладдзя роспачы“ — гэта больш, чым тэатральная падзея. Гэта інтэлектуальнае, эмацыянальнае і сэнсавае падарожжа, запрашэнне да сумеснага пошуку адказаў на хвалюючыя кожнага пытанні. Прыходзьце, каб разам з РТБД зазірнуць у люстэрка чалавечага лёсу і, магчыма, знайсці там уласныя адлюстраванні, тэатральныя скарбы і каштоўныя асэнсаванні», — падкрэслілі ў тэатры.