Адбылася тэлефонная размова прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі Аляксандра Турчына і Міхаіла Мішусціна, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ўрада Расіі.
«Міхаіл Мішусцін асабіста павіншаваў Аляксандра Турчына з назначэннем на пасаду кіраўніка ўрада Беларусі. Падчас размовы закраналіся актуальныя пытанні расійска-беларускага эканамічнага супрацоўніцтва і інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве», — праінфармавалі ў прэс-службе.
«Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі таксама графік маючых адбыцца кантактаў», — дадалі ў прэс-службе расійскага Кабінета міністраў.