Top.Mail.Ru

Праз QR-код, АРІП, сайт МПЗ. Выплаціць маёмасныя падаткі неабходна да 17 лістапада

Тэрмін выплаты маёмасных падаткаў заканчваецца 17 лістапада, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства падаткаў і збораў.


Зямельны, транспартны і падатак на нерухомасць выплачваюцца праз механізм адзінага маёмаснага плацяжу.

Якімі спосабамі можна ажыццявіць плацеж

Праз сістэму АРІП:

па QR-кодзе, пазначаным у паведамленні;
па кодзе плацяжу ў АРІП, запоўніўшы ўліковы нумар падаткаплацельшчыка (УНП) (пазначаны ў паведамленні);

Прайшоўшы па дрэве АРІП:

> плацяжы і пераводы / сістэма «Разлік» (АРІП),
> падатак,
> вобласць (горад)/раён/ІМПЗ па раёне (або УРП (АРП) па раёне) па месцы рэгістрацыі фізічнай асобы,
> выбраць са спісу падаткаў «Адзіны маёмасны плацеж»,
> увесці ўліковы нумар плацельшчыка (УНП),
> націснуць «Аплаціць».

У аддзяленнях банкаў і паштовай сувязі.

Праз сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка».

Сайт МПЗ:

сэрвіс «Асабісты кабінет плацельшчыка»;
уваход па лагіне і паролі;
націснуць «Аплаціць»;
выбраць спосабы аплаты.


У асабістым кабінеце плацельшчыка можна самастойна сфарміраваць паведамленне на выплату адзінага маёмаснага плацяжу, калі яно не было атрымана. З падрабязнай інструкцыяй можна азнаёміцца на сайце МПЗ.

Даведацца пра свой уліковы нумар плацельшчыка (УНП) можна на афіцыйным сайце МПЗ, скарыстаўшыся электронным сэрвісам «Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)» альбо паглядзець УНП у папярэднім паведамленні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю