Top.Mail.Ru
365

Праз 53 гады пасля запуску савецкі апарат «Космас-482» упаў у Індыйскі акіян

У прэс-службе дзяржкарпарацыі «Раскосмас» паведамілі, што савецкі апарат «Космас-482», запушчаны яшчэ ў 1972 годзе, упаў у Індыйскі акіян. Там дадалі: яго сыходжанне з арбіты кантралявала аўтаматызаваная сістэма папярэджання аб небяспечных сітуацыях у калязямной касмічнай прасторы.

«Касмічны апарат «Космас-482» спыніў існаванне, сышоўшы з арбіты і ўпаў у Індыйскі акіян», — расказалі ў дзяржкарпарацыі. Ён увайшоў у шчыльныя пласты атмасферы сёння ў 9:24 за 560 км на захад ад вострава Сярэдні Андаман і ўпаў у акіян на захад ад сталіцы Інданезіі.
  • Нагадаем, апарат запусцілі ў СССР у 1972 годзе для даследавання Венеры, аднак з-за няспраўнасці разгоннага блока ён застаўся на высокай эліптычнай арбіце Зямлі і паступова набліжаўся да планеты. Асноўны корпус зонда згарэў у атмасферы яшчэ ў 1981 годзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю