У Брэсцкай вобласці 13 студзеня пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння з уключэннем электрасірэн. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
13 студзеня з 12.00 да 13.00 у Брэсцкай вобласці пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Падчас праверкі будуць уключацца электрасірэны.
Ратавальнікі просяць грамадзян захоўваць спакой. Ніякіх дзеянняў у гэты час прадпрымаць не патрабуецца.