Top.Mail.Ru

Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў воінскай часці 120-й асобнай мехбрыгады

Праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў адной з механізаваных воінскіх часцей 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, паведаміў журналістам начальнік упраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Беларусі Алег Печань, перадае БелТА.

«Прадаўжаецца праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Сёння ў адной з воінскіх часцей уручана распараджэнне на прывядзенне ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні», — сказаў Алег Печань.

Ваеннаслужачым трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў прывядзення ў баявую гатоўнасць. У далейшым з імі будуць праведзены кантрольныя заняткі па агнявой, тактычнай, фізічнай падрыхтоўцы.

«Гэтыя кантрольныя заняткі з’яўляюцца своеасаблівым экзаменам па выніках навучальнага года. Праверым узровень падрыхтоўкі ваеннаслужачых па асноўных прадметах абучэння», — дадаў Алег Печань.

Праверкі злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл будуць прадоўжаны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю