Згодна са старазапаветным законам, кожны першынец мужчынскага полу павінен быць прысвечаны Богу, аднак гэты абрад нельга было ажыццявіць раней, чым праз 40 дзён пасля з’яўлення хлопчыка на свет. Бацькам трэба было не толькі прадставіць дзіця Богу, але і прынесці ачышчальную ахвяру. Каб выканаць гэты закон, Марыя і Іосіф прынеслі немаўля Ісуса ў Іерусалімскі храм, а для ахвяры выбралі двух галубіных птушанят. Найсвяцейшая Дзева Марыя не мела патрэбы ў ачышчэнні, але па глыбокай пакоры яна падпарадкавалася загаду закона.
У той час у Ерусаліме жыў праведны старац Сімяон. Яму было адкрыццё звыш, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Збавіцеля. Падпарадкоўваючыся боскай намове, праведны старац з’явіўся ў храм і там убачыў цуд — Госпада ў абліччы немаўляці. Сімяон абвясціў Ісуса Збаўцам. Звярнуўшыся да Божай Маці, Сімяон прадказаў ёй лёс Ісуса: «Вось з-за Яго будуць спрачацца ў народзе: адны выратуюцца, а іншыя загінуць. А табе самой зброя пройдзе душу». Гэта значыла, што Багародзіца будзе перажываць вялікае гора за Сына, калі Ён будзе пакутаваць.

У памяць аб гэтых падзеях і ўсталявана свята, якое сімвалічна азначае сустрэчу Старога і Новага Запаветаў, сустрэчу народа Божага са сваім Збаўцам (Месіяй). У перакладзе са старажытнаславянскай мовы слова «Стрэчанне» азначае «сустрэча».
У дзень Стрэчання ва ўсіх храмах праводзяцца святочныя літургіі і асвячаюцца свечкі. Гэтая традыцыя сыходзіць каранямі ў старажытнасць, калі вернікі ладзілі нешта накшталт хроснага ходу па горадзе, несучы ў руках запаленыя свяцільні. У гэты дзень у малітвах гучыць просьба да Бога аб тым, каб душы, асвечаныя Духам Святым, пазбягалі грахоўнай цемры.

У славянскай традыцыі Стрэчанне — дзень, калі зіма сустракаецца з вясной: «Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна». Лічыцца, што калі 15 лютага ўсталюецца адліга, то вясна будзе ранняя і цёплая, а калі будзе халодны дзень — вясна халодная. Снег, які выпаў у гэты дзень, — да зацяжной і дажджлівай вясны.