Top.Mail.Ru
131

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Даравальную нядзелю

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Даравальную нядзелю. Гэтае свята завяршае масленічны тыдзень, пасля якой надыходзіць Вялікі пост.

Праваслаўная царква вучыць: спачатку прымірыся з людзьмі, а ўжо потым шукай магчымасць прымірыцца з Богам. Здаўна існавала правіла — прасіць у гэты дзень адзін у аднаго прабачэння за ўсе бачныя і нябачныя крыўды, а ў адказ належыла казаць: «Бог даруе», як бы выказваючы надзею, што на нябёсах Гасподзь не залічыць чалавеку ў грэх тое, што яму даравалі на грэшнай зямлі. Евангелле ад Матфея абвяшчае: «Калі вы будзеце дараваць людзям грахі іхнія, то даруе і вам Айцец ваш Нябесны».

У храмах у гэты дзень на вячэрнім набажэнстве здзяйсняецца чын прабачэння ў памяць аб старажытным звычаі егіпецкіх манахаў, якія перад надыходам Вялікага посту да Вялікадня разыходзіліся на 40 дзён па пустыні, каб цалкам аддацца малітвам. Некаторыя з іх ужо не вярталіся назад: адны былі разадраныя дзікімі звярамі, іншыя загінулі ў знежывелай пустыні. Кожны разумеў, што іх сустрэча напярэдадні Вялікага посту можа аказацца апошняй. Таму, разыходзячыся, манахі прасілі адзін у аднаго прабачэння за ўсе вольныя або міжвольныя крыўды, як перад смерцю. З часам гэта стала традыцыяй ва ўсіх вернікаў.

У Даравальную нядзелю вернікі, стоячы за літургіяй, маюць магчымасць чуць евангельскае чытанне, дзе гаворыцца аб дараванні грахоў, посце і збіранні нябесных скарбаў. Царква дае навучанні вернікам адносна правільных паводзінаў падчас Вялікага посту і заклікае вернікаў пакаяцца адзін перад адным ва ўсіх крыўдах і грахах, памірыцца і дараваць. Адно з правілаў гаворыць "не асуджай блізкага свайго". Святары самі падаюць добры прыклад і першымі просяць у сваёй паствы прабачэння.

У гэты дзень прынята хадзіць на магілы памерлых сваякоў і блізкіх людзей, каб у думках пакаяцца за калісьці нанесеныя ім крыўды.

У Даравальную нядзелю апошні раз ужываецца скаромная ежа, але без мяса. У панядзелак, 23 лютага, у праваслаўных пачынаецца Вялікі пост.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю