У Асіповічах праваахоўнікі затрымалі прадаўца і пакупніка наркотыкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МУС.
Супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 35-гадовага жыхара Асіповічаў, які захоўваў каля 150 таблетак, што змяшчаюць небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Было ўстаноўлена, што прэпарат ён набыў у 39-гадовага мужчыны, якому сродак выпісвалі ў сувязі з хранічным захворваннем.
Следчымі распачата крымінальная справа за незаконны наркаабарот. Прадаўцу, раней судзімаму па аналагічным артыкуле, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, пакупніку — да 5.
Як адзначылі праваахоўнікі, абарот лекавых сродкаў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, знаходзіцца пад пастаянным кантролем супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.