Top.Mail.Ru

Супрацоўнікамі МУС Беларусі і Расіі ліквідавана буйная наркалабараторыя

Аператыўнікамі наркакантролю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ва ўзаемадзеянні з калегамі з Расіі спынена дзейнасць арганізаванай групы, якая складаецца з грамадзян дзвюх краін. Аб гэтым заявіў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Вадзім Ваўчок.


«Грамадзяне дзвюх краін арганізавалі нелегальную лабараторыю па вытворчасці асабліва небяспечнага наркатычнага сродку — метадону. У выніку сумесных мерапрыемстваў у прыватным доме аднаго з сельскіх населеных пунктаў Пскоўскай вобласці затрыманы арганізатар злачыннага фарміравання з Магілёва, а таксама двое яго змоўшчыкаў — мясцовых жыхароў. Адзін з іх з’яўляецца суарганізатарам нелегальнага бізнесу. У жыллі знойдзены дзеючая лабараторыя, больш за 20 кілаграмаў асабліва небяспечнага наркатычнага сродку метадон, абсталяванне і прэкурсары», — расказаў начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення. 

Супрацоўнікамі УМУС па Пскоўскай вобласці ў дачыненні да фігурантаў распачата крымінальная справа, яны арыштаваныя. Затрыманы беларус раней судзімы за арганізацыю падобнай дзейнасці на радзіме. У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні канала пастаўкі «тавару» ў Беларусь.

Паводле слоў Вадзіма Ваўчка, у мінулым годзе ў нашай краіне больш за 60 % смяротных атручванняў наркотыкамі адбылося з прычыны ўжывання сінтэтычных апіоідаў. МУС нагадвае: за арганізацыю вытворчасці наркотыкаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў!

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю