Top.Mail.Ru

Працягваецца візіт дэлегацыі МУС Беларусі ў КНР

На карысць агульнай бяспекі.


Другі дзень візіту дэлегацыі МУС на чале з Іванам Кубраковым у Кітай пачаўся з наведвання атрада спецыяльнага прызначэння галоўнага ўпраўлення грамадскай бяспекі Пекіна. Беларускім калегам расказалі, што ў склад ГУГБ горада ўваходзіць 48 падраздзяленняў, кожнае мае паліцэйскія ўчасткі, усяго іх налічваецца больш за 400. Асноўныя задачы, як і ў нас, — прадухіленне, спыненне і расследаванне незаконных і злачынных дзеянняў, беспарадкаў, барацьба з тэрарызмам, забеспячэнне грамадскай бяспекі. 

Байцы атрада спецыяльнага прызначэння падчас паказальных выступленняў прадэманстравалі гасцям сваё майстэрства. Дэлегацыя таксама азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай падраздзялення, выставай узбраення і спецсродкаў, якія выкарыстоўваюцца кітайскімі праваахоўнікамі. У сваю чаргу міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў запрасіў калег пераняць вопыт тактычнай падрыхтоўкі байцоў спецпадраздзяленняў МУС Беларусі па розных напрамках.

Праграма насычанага дня працягнулася наведваннем Пекінскай паліцэйскай акадэміі. Міністр унутраных спраў Беларусі азнаёміўся з працэсам арганізацыі навучання кітайскіх праваахоўнікаў, яго асаблівасцямі і асноўнымі напрамкамі, а таксама матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі. Іван Кубракоў пагутарыў з начальнікам Акадэміі Ву Вэй, адзначыўшы гатоўнасць да абмену курсантамі для навучання па асобных напрамках службовай дзейнасці, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Міністр запрасіў кіраўніка ВНУ наведаць нашу краіну. 

Дэлегацыя таксама пабывала ў бібліятэцы навучальнай установы, дзе сабраны тысячы тамоў спецыяльнай літаратуры. Нікога не пакінулі абыякавымі паказальныя выступленні будучых вартавых дарог, якія праявілі цудоўны ўзровень вадзіцельскага майстэрства. Яны прадэманстравалі «вышэйшы пілатаж» у фігурным манеўраванні і затрыманні правапарушальніка, максімальна эфектыўна выкарыстоўваючы магчымасці службовага транспарту. 

image-23-07-25-04-56-1.jpeg

Міністр даў высокую ацэнку падрыхтоўцы курсантаў экстрэмальнаму ваджэнню і выказаў зацікаўленасць у абмене методыкамі па гэтым напрамку. 

Кіраўнік міліцэйскага ведамства Беларусі таксама сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі КНР Ванам Сяахунам. Падзякаваўшы за сардэчны прыём, Іван Кубракоў выказаў надзею, што дыялог будзе прадуктыўным і стане добрай магчымасцю для глыбокага аналізу і выпрацоўкі прапаноў на перспектыву: «Актывізацыя міжведамаснага супрацоўніцтва звязана ў першую чаргу з вельмі добрымі асабістымі адносінамі кіраўнікоў дзяржаў, што пацвярджае нядаўняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Беларусь і Кітай цесна і эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый па ўсім спектры пытанняў».

У ходзе рабочай сустрэчы Іван Кубракоў адзначыў: «Зацікаўлены ў вывучэнні вашага вопыту ў барацьбе з транснацыянальнай аргзлачыннасцю, экстрэмізмам і тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкаў, нелегальнай міграцыяй, у забеспячэнні грамадскага парадку падчас правядзення буйных грамадска-палітычных і спартыўных мерапрыемстваў, а таксама дзейнасці падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць відэаназіранне і відэааналітыку. Асаблівую цікавасць выклікаюць новыя мадэлі персанальных відэарэгістратараў. Мы гатовыя да ўзаемадзеяння спецыяльных і тэрытарыяльных падраздзяленняў, устанаўленню новых кантактаў і абмену курсантамі паміж ведамаснымі навучальнымі ўстановамі ў сферы падрыхтоўкі кадраў».

Міністр прапанаваў развіваць партнёрства ў сферы арганізацыі штогадовых паездак для аздараўлення дзяцей міліцыянераў і ваеннаслужачых, якія вызначыліся, а таксама тых, хто загінуў або атрымаў раненні пры выкананні службовых абавязкаў. Акрамя таго, Іван Кубракоў выступіў з ініцыятывай аб абмене супрацоўнікамі для санаторна-курортнага лячэння. 

image-23-07-25-04-56-2.jpeg

У сваю чаргу міністр грамадскай бяспекі КНР Ван Сяахун адзначыў, што Кітай і Беларусь — сапраўдныя сябры і стратэгічныя партнёры! Ван Сяахун выказаў асаблівую зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў сферы барацьбы з кіберзлачыннасцю і абмену інфармацыяй. Таксама засяродзіў увагу на пытаннях захавання палітычнай бяспекі, сумеснага раскрыцця эканамічных злачынстваў і забеспячэння бяспекі праектаў праграмы «Адзін пояс — адзін шлях». 

У завяршэнне канструктыўнага дыялогу Іван Кубракоў запэўніў калегу ў рэалізацыі агучаных ініцыятыў і запрасіў наведаць нашу краіну ў любы зручны для яго час. Міністр таксама прапанаваў камандзе МГБ Кітая прыняць удзел у спаборніцтвах сярод спецпадраздзяленняў МУС Беларусі і выказаў гатоўнасць арганізаваць таварыскі футбольны матч на новым сталічным стадыёне, пабудаваным пры садзейнічанні Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ,

Фота тэлеграм-канала МУС Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю