У Мінску 7 чэрвеня зменіцца работа гарадскога пасажырскага транспарта. Аб гэтым БелТА
паведамілі ў ДП «Мінсктранс».
«У сувязі з адкрыццём Нацыянальнага футбольнага стадыёна 7 чэрвеня будзе павялічана колькасць рухомага саставу на гарадскіх аўтобусных маршрутах №№ 2с, 59, 84, 93, на тралейбусных маршрутах №№ 3, 16, 34, 41, якія праходзяць па пр.Партызанскім і вул.Ванеева, а таксама на трамвайным маршруце № 6», — расказалі ў «Мінсктрансе».
- Адначасова будзе арганізавана работа часовых аўтобусных маршрутаў: нумар 2д «ст.м. Трактарны завод — стадыён «Трактар», нумар 966Э «ст.м. Аўтазаводская — ст.м. Вакзальная».