Top.Mail.Ru
117

Работа электроннай чаргі для падачы дакументаў у ВНУ Беларусі працягнецца ў 2026 годзе

14.08.2025 | 19:50

Электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ апраўдала сябе, яна будзе выкарыстоўвацца і ў 2026 годзе. Пра гэта расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў, паведамляе БелТА.


Сёлета каля 15 тыс. абітурыентаў скарысталіся паслугай электроннай чаргі, якая дазваляла папярэдне зарэгістравацца на зручную дату і час падачы дакументаў у ВНУ. «Гэтая інфармацыя накіроўвалася не толькі абітурыентам, але і ў ВНУ нашай краіны, якія дзякуючы гэтаму маглі карэктаваць пры неабходнасці сваю працу ў частцы арганізацыі дадатковай колькасці членаў прыёмнай камісіі для таго, каб хлопцы і дзяўчаты ў зручнай і камфортнай абстаноўцы падалі дакументы. Асабліва гэтая паслуга была запатрабавана ў іншагародніх абітурыентаў, якія падладжвалі свой візіт ва ўніверсітэты пад графік працы грамадскага транспарту. Практычна кожны трэці абітурыент скарыстаўся электроннай чаргой, мяркуем, што яна сапраўды сябе апраўдала і ў наступным годзе таксама будзе працаваць», — праінфармаваў Сяргей Пішчоў. 

Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Харытончык падкрэсліў, што электронная чарга — гэта вялікая дапамога для ВНУ краіны. «Мы пазбеглі вялікай колькасці людзей у калідорах, нам не трэба было якім-небудзь чынам прагназаваць іх чаканне. Зарэгістраваўся чалавек на пэўны час і ўсё. Гэта дысцыплінуе як абітурыента - ён павінен прыйсці своечасова з цалкам падрыхтаваным пакетам дакументаў, так і ВНУ — мы адпрацоўвалі гэтыя дакументы. Атрымалася вельмі камфортная сітуацыя, што любы абітурыент затраціў каля 15 хвілін на падачу дакументаў», — адзначыў рэктар.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю