Top.Mail.Ru
1191

Прамвытворчасць у Беларусі расце, у студзені-маі яе аб'ёмы склалі Br85,3 млрд

У Беларусі аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-маі 2025 года склаў Br85,3 млрд, або ў супастаўных цэнах — 101 працэнт да студзеня-мая 2024 года. Пра гэта паведамляе БелТА.



Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці вырасла на 2,9 працэнта, у апрацоўчай — на 0,8 працэнта.

Па віду эканамічнай дзейнасці «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам» вытворчасць узрасла на 1,9 працэнта, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў знізілася на 0,2 працэнта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю