Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з першым намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзянісам Мантуравым, паведамляе БелТА.
«Рады вітаць вас ва ўрадзе Беларусі. Хачу яшчэ раз вас шчыра павіншаваць з высокай беларускай дзяржаўнай узнагародай, якую ўручыў кіраўнік нашай дзяржавы (ордэн Дружбы народаў. — Заўв. БелТА). Сімвалічна, што сама назва ордэна падкрэслівае аснову беларуска-расійскага супрацоўніцтва і ставіць перад урадамі дзвюх краін высокую планку», — сказаў Аляксандр Турчын.
Дзяніс Мантураў адзначыў, што летам прайшла выстава «ІНАПРАМ» у Екацярынбургу, а ўвосень адбудзецца «ІНАПРАМ. Беларусь» у Мінску. «З радасцю ўспрымаю, што „ІНАПРАМ“ стаў брэндам і для Беларусі. Гэтая выстава дае добры імпульс, мы бачым вынікі. Дадатковыя кантакты прыводзяць да сумесных праектаў. Упэўнены, што і наступная выстава таксама паспрыяе развіццю нашай прамысловай кааперацыі і з’яўленню новых праектаў. За апошнія шэсць месяцаў мы бачым прырост узаемнага гандлю. Гэта ўсё дзякуючы таму, што Беларусь і Расія своечасова сфарміравалі выразны план дзеянняў па прамысловых праграмах кааперацыі. Упэўнены, што сённяшні наш дыялог унясе ў гэта дадатковую лепту», — падкрэсліў ён.