Top.Mail.Ru

Прамая лінія па працаўладкаванні моладзі пройдзе ў Мінску 26 мая

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама арганізуе прамыя лініі па летняй занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час. Аб гэтым расказала намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела арганізацыі садзейнічання занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Таццяна Падлівальчава, паведамляе «Минск-Новости».


— Тэлефонныя лініі будуць працаваць усё лета — з 1 чэрвеня да канца жніўня, — удакладніла Таццяна Падлівальчава. — Спецыялісты адкажуць на пытанні, звязаныя з працаўладкаваннем школьнікаў і студэнтаў у перыяд летніх канікулаў. Нагадаюць, са колькі гадоў прымаюць на работу, якая працягласць працоўнага часу ў залежнасці ад узросту, прапануюць вакансіі, падкажуць, якія неабходна падаць дакументы.

Першая прамая лінія па працаўладкаванні моладзі пройдзе 26 мая з 10:00 да 12:00. У далейшым спецыялісты ўпраўлення занятасці насельніцтва будуць прымаць званкі кожны аўторак і чацвер у гэты ж час — з 10:00 да 12:00 па наступных нумарах тэлефонаў: +375 (17) 272-66-41, 351-69-11, 317-00-85, 351-24-70, 354-15-71, 347-89-52.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю