Top.Mail.Ru

«Пралічваем максімальныя варыянты, рэагуем па абстаноўцы». МНС пра сітуацыю з падтапленнямі

Ці гатовыя ратавальнікі да наступстваў паводак, расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС Ігар Хадановіч, паведамляе БелТА.



«МНС заўсёды максімальна рыхтуецца да падзей. Мы паўмеры не выкарыстоўваем, пралічваем максімальныя варыянты, далей зыходзім з абстаноўкі», — адзначыў Ігар Хадановіч.

Па яго словах, сёння назіраецца звычайная сітуацыя. Паводкавымі водамі падтапленняў няма, толькі талымі: па адным выпадку ў Гомельскай, Брэсцкай абласцях, сем — у Гродзенскай. Падтопленыя чатыры жылыя дамы, 21 участак, пяць падвалаў, два нежылыя дамы і дзве гаспадарчыя пабудовы. «МНС выязджала, рэагавала на гэтыя сітуацыі. Праводзілася адпампоўка вады для паніжэння ўзроўню вады ў дамах. Пагрозы жыццю людзей няма», — адзначыў Ігар Хадановіч.

Калі здарыцца пік паводак, спецыялісты не могуць спрагназаваць: усё залежыць ад надвор’я. Сітуацыя на кантролі, усім органам і падраздзяленням пастаўлены задачы па рэагаванні. Ва ўсіх рэгіёнах вызначаны зводныя фарміраванні, абсталяваныя спецыяльнай і дапаможнай тэхнікай, у тым ліку беспілотнымі лятальнымі апаратамі, водаадпампоўвальным абсталяваннем. «Гатовыя ў любы час выехаць», — расказаў Ігар Хадановіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю