Top.Mail.Ru

Пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла шэраг недахопаў у арганізацыі школьнага харчавання

У гэтым навучальным годзе прадстаўнікі органаў пракуратуры Гродзенскай вобласці сумесна з органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду праверылі якасць арганізацыі харчавання дзяцей у больш як 20 установах адукацыі абласнога і раённых цэнтраў. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.


Як адзначылі ў ведамстве, у зоне павышанай увагі пракурораў — забеспячэнне кантролю за якасцю і бяспекай школьнага харчавання, захаваннем санітарных нормаў і правілаў, умоў захоўвання прадуктаў харчавання, спраўнасцю абсталявання, работа бракеражных камісій. На асаблівым кантролі — выкананне ўстаноўленых патрабаванняў, што прад’яўляюцца да асоб, якія працуюць на харчблоках.

Падчас праверак устаноўлена, што кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, суб’ектамі грамадскага харчавання прыняты дзейсныя меры з мэтай павышэння якасці школьнага харчавання. Для павышэння эфектыўнасці гэтай работы праводзяцца анкетавання навучэнцаў і іх бацькоў. На падставе вывучэння смакавых пераваг дзяцей уносяцца карэктывы ў рацыёны харчавання.

«Разам з тым, у 18 школах вобласці выяўленыя асобныя парушэнні, звязаныя з невыкананнем санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні харчблокаў; парушэннем тэмпературнага рэжыму захоўвання прадуктаў харчавання; няспраўнасцю абсталявання, прызначанага для прыгатавання ежы; выкарыстаннем посуду, іншага інвентару з дэфектамі іх цэласнасці; невыкананнем правілаў асабістай гігіены», — адзначылі ў пракуратуры.


У асобных выпадках выяўленыя недахопы датычыліся арганізацыі дыетычнага харчавання дзяцей. Мела месца нядбайнасць у рабоце бракеражных камісій. «У адной са школ Гродна на момант пракурорскай праверкі ў няспраўным стане знаходзіліся параканвектарная печ, вагі для сырой прадукцыі, тэрмометры ў халадзільнай камеры для плодаагародніннай прадукцыі. Дапускалася выкарыстанне абсталявання, інвентара, посуду з адбітымі бакамі, расколінамі і іншымі дэфектамі. Гандлёва-тэхналагічнае і санітарна-тэхнічнае абсталяванне не ўтрымлівалася ў чысціні, не выконваліся санітарныя патрабаванні да мыцця посуду. У іншай школе абласнога цэнтра не было арганізавана ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі дыетычнае харчаванне для навучэнцаў. Работнікі харчблокаў у шэрагу школ пры працаўладкаванні не прайшлі гігіенічнае навучанне», — расказалі ў ведамстве.

Па выніках праверкі пракурор Гродна ўнёс прадстаўленне кіраўніку ГГКУП «Азбука харчавання». У дачыненні да работнікаў харчаблока дзвюх школ на патрабаванні пракурора распачаты адміністрацыйны працэс.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю