Top.Mail.Ru
277

Прафсаюзы Беларусі зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з прафсаюзамі В’етнама

У нацыянальным прафцэнтры сёння адбылася сустрэча прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з дэлегацыяй В’етнамскага нацыянальнага прафсаюза банкаўскіх работнікаў.



ФПБ і Усеагульную канфедэрацыю працы В’етнама, у якую ўваходзіць і галіновы прафсаюз банкаўскіх работнікаў, звязвае шматгадовае супрацоўніцтва, якое прафсаюзы дзвюх краін маюць намер толькі развіваць і ўмацоўваць.

Як адзначыў намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў, візіт дэлегацыі працягвае добрыя традыцыі беларуска-в’етнамскага ўзаемадзеяння па прафсаюзнай лініі. Ужо шмат гадоў бакі на розных узроўнях — галіновых, рэгіянальных — сябруюць і ўмацоўваюць узаемадзеянне, але патэнцыял сумеснай працы значна шырэй. Беларускія прафсаюзы заўсёды гатовы да супрацоўніцтва і абмеркавання актуальных для работнікаў тэм. Гэта ахова працы, сацыяльныя гарантыі, захаванне правоў і законных інтарэсаў работнікаў. Акрамя таго, у Беларусі, як у В’етнаме банкаўскія прафсаюзы вельмі тэхналагічныя і прагрэсіўныя, таму беларускаму боку цікавы вопыт работы калег з В’етнама па лічбавізацыі і выкарыстанні штучнага інтэлекту як у сферы фінансаў, так і ў прафсаюзнай дзейнасці.

У цэлым бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў. Вадзім Грачоў расказаў пра гісторыю стварэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая, дарэчы, у кастрычніку 2025 года адзначыць 35-годдзе свайго стварэння, пра выбудаваную сістэму сацыяльнага партнёрства ў Беларусі, і тыя магчымасці, якія сёння маюць прафсаюзы Беларусі ў частцы абароны інтарэсаў працоўных.

У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт В’етнамскага нацыянальнага прафсаюза банкаўскіх работнікаў Чан Хонг Туан зазначыў, што з 1992 года Беларусь і В’етнам звязваюць дыпламатычныя адносіны і супрацоўніцтва ў розных сферах. Сёння мы яшчэ і стратэгічныя партнёры. Нашы краіны звязвае моцнае сяброўства.

— У Беларусі сёння жывуць, працуюць і вучацца каля 600 в’етнамцаў. Для іх у вашай краіне ствараюцца дастойныя ўмовы для працы і вучобы. Гэта каштоўна, — падкрэсліў Чан Хонг Туан.

Віцэ-прэзідэнт дадаў, што афіцыйны візіт Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В’етнама То Лама ў Беларусь, які адбыўся ў маі 2025 года, вывеў узаемаадносіны дзвюх краін на новы ўзровень.

Што датычыцца ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж банкаўскімі прафсаюзамі Беларусі і В’етнама, кантакты былі ўстаноўлены яшчэ ў 2009 годзе. І галоўная мэта сёння — развіццё двухбаковых адносін і выхад на новы ўзровень супрацоўніцтва.

— За гады сяброўства мы ацанілі, што нашы прафсаюзы дасягнулі значных поспехаў. У нас часта праводзяцца абмены вопытам і дэлегацыямі. Асабіста для мяне гэта другая сустрэча з прадстаўнікамі ФПБ. Мы ўжо шмат чаму навучыліся адзін у аднаго. Нам цікавы вопыт калектыўна-дагаворнай работы, павышэння матывацыі прафсаюзнага членства, стварэння новых першасных прафсаюзных арганізацый, інавацыйныя формы і метады прафсаюзнай работы, — адзначыў Чан Хонг Туан.

Дарэчы, госці з В’етнама ўжо наведалі Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА». А да гэтага паспелі пагутарыць з прадстаўнікамі аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыяй «Белаграпрамбанка» і першаснай прафсаюзнай арганізацыі банка «БелВЭБ», паўдзельнічалі ў круглым стале «Назапашаны вопыт і ўзаемная цікавасць — шлях да супрацоўніцтва і развіцця».

В’етнамскія калегі падкрэслілі важнасць такіх сустрэч для ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і выказалі зацікаўленасць у далейшым абмене практыкамі, якія будуць садзейнічаць развіццю прафсаюзнага руху і павышэнню сацыяльнай абароненасці работнікаў дзвюх краін.

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю