Top.Mail.Ru
177

Прафсаюзы аказалі дапамогу і падтрымалі больш за 100 тысяч пажылых людзей у рамках акцыі «Ад усёй душы»

У перыяд навагодніх і калядных свят дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» ахапіла ўсе рэгіёны краіны. Традыцыйна да яе далучыліся прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў, накіраваўшы сваю падтрымку тым, хто ў ёй мае патрэбу.


Асаблівую ўвагу прафсаюзы традыцыйна ўдзялілі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і пацярпелым ад яе наступстваў, інвалідам, ветэранам працы, пажылым людзям ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, хоспісах, доўгажыхарам.

Усяго ў сацыяльных установах адбылося каля 600 дабрачынных мерапрыемстваў з аказаннем бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўручэннем падарункаў пастаяльцам. Установам перадалі медыцынскае і бытавое абсталяванне, мэблю, тэле- і музычную апаратуру, спартыўны інвентар, а таксама неабходныя ў побыце рэчы.

У рамках такога марафону добрых спраў прадстаўнікі прафсаюзаў аказвалі адрасную дапамогу і дапамагалі ў вырашэнні бытавых пытанняў: асабіста наведалі дома больш за 27 тысяч пажылых людзей па ўсёй краіне. Дапамога ва прыборцы, купля лекаў і прадуктаў, уручэнне падарункаў і прадуктовых набораў — рэальныя справы, якія ляглі ў аснову акцыі.

Акрамя таго, прафсаюзныя арганізацыі віншавалі і ўшаноўвалі ветэранаў вайны і працы, працоўныя дынастыі і доўгажыхароў, праводзілі для іх навагоднія і калядныя канцэрты, выставы, аздараўленчыя мерапрыемствы, экскурсіі па гістарычных, культурных і памятных мясцінах Беларусі.

Пры неабходнасці прафсаюзныя прававыя інспектары аказвалі бясплатную юрыдычную дапамогу па ўсіх пытаннях, якія цікавяць пажылых грамадзян.

Акцыя «Ад усёй душы» зноў даказала, што самыя каштоўныя падарункі — увага і клопат аб усіх тых, хто заслужыў гэта сваёй працай, мужнасцю і жыццёвым вопытам. 

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю