Top.Mail.Ru
352

Прафсаюзы 24 красавіка правядуць кансультацыі грамадзян

Выязныя прававыя прыёмы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны, а грамадскія прыёмныя будуць працаваць у кожным абласным цэнтры і горадзе Мінску.

Любы ахвотны зможа атрымаць кансультацыі па пытаннях, звязаных з працоўнымі адносінамі, і выказаць заўвагі па сітуацыі на спажывецкім рынку, а таксама ўнесці свае прапановы па яе ўдасканаленні.
З месцам і часам правядзення прафсаюзных прававых прыёмаў і працы грамадскіх прыёмных можна азнаёміцца на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ, а таксама на сайтах абласных і Мінскага гарадскога аб’яднанняў прафсаюзаў.
— Ужо традыцыйна кожны чацвер прафсаюзныя спецыялісты асабіста прымаюць звароты па пытаннях на рынку тавараў і паслуг. Паведамленні аб сітуацыях у канкрэтных гандлёвых аб’ектах, як правіла, разбіраюцца з выездам на месца. У спрэчных сітуацыях для вырашэння пытання падключаюцца дзяржаўныя органы па кампетэнцыі — такое ўзаемадзеянне сацыяльных партнёраў дазваляе аператыўна вырашаць пытанні тых, хто звярнуўся, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. — Таксама традыцыйна кожны апошні чацвер месяца прафсаюзныя юрысты праводзяць выязныя прававыя прыёмы. Гэта не менш запатрабаваная форма, бо прафсаюзныя спецыялісты на месцы не толькі кансультуюць грамадзян па пытаннях, але і, напрыклад, дапамагаюць у складанні неабходных дакументаў у розныя інстанцыі. У цэлым, ніводны зварот не застаецца без увагі. Калі кансультацыі недастаткова, то прафсаюзныя спецыялісты прадоўжаць работу над пытаннем да яго вырашэння.
Нагадаем, звярнуцца па дапамогу да прафсаюзных юрыстаў, а таксама да спецыялістаў грамадскіх прыёмных можна любым зручным для грамадзян спосабам — па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём (ёсць і папярэдні запіс), пакінуць пісьмовы або электронны зварот або пакінуць свой зварот праз спецыяльныя формы на інтэрнэт-партале ФПБ.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю