Адна з такіх сустрэч прайшла сёння ў Дуянаўскім сацыяльным пансіянаце «Загарадны» Гомельскай вобласці. Тут жыве больш за 300 пастаяльцаў, многія з іх з інваліднасцю. Безбар’ернае асяроддзе, творчыя заняткі па інтарэсах, пастаянны догляд і медыцынская дапамога — ва ўстанове імкнуцца не толькі стварыць камфортныя ўмовы для пражывання, але і праводзяць сацыяльна-працоўную рэабілітацыю. Свой уклад для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы ўнеслі і прафсаюзы. Кінапраектар і камп’ютары ад нацыянальнага прафцэнтра дапамогуць у арганізацыі вольнага часу і сацыяльнай рэабілітацыі пастаяльцаў пансіяната.
Прычым гэта не разавая дапамога. Прафсаюзныя арганізацыі на пастаяннай аснове шэфствуюць над дамамі — інтэрнатамі, пансіянатамі, клапоцяцца аб работніках, якія выйшлі на заслужаны адпачынак.
— Кожнаму чалавеку вельмі важна, каб ён быў патрэбны і любімы. У сваім калектыве, у цэлым грамадстве, у нашай краіне. Для нас усё важныя, патрэбныя і любімыя. І мы дорым ім сваю часцінку клопату і цяпла, — адзначыла ў сваю чаргу намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская. — Акцыя працягнецца. І той добры досвед, які ў нас ужо ёсць, мы будзем у далейшым выкарыстоўваць. І, канешне, супрацоўнічаць з установамі, каб быць яшчэ больш карыснымі.
Неабходна адзначыць, што дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» — не толькі пра аказанне матэрыяльнай дапамогі, дапамогі ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Па ўсёй краіне прафсаюзы арганізоўваюць урачыстыя ўшаноўванні, канцэрты, экскурсійныя праграмы, культурна-масавыя мерапрыемствы (сустрэчы пакаленняў, літаратурныя гасцёўні, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, конкурсы і інш.), аказваюць дапамогу ў набыцці пуцёвак на аздараўленне, адрасную дапамогу дома.